Пошукавае пасоўванне і аптымізацыя сайта (SEO)
Сам па сабе сайт не прыносіць вам кліентаў, ён толькі ўтрымлівае наведвальнікаў, знаёміць з вамі і падахвочвае выканаць некаторыя дзеянні (замовіць тавар, патэлефанаваць вам і г. д.), яго распрацоўка — толькі першы этап у пасоўванні вашага бізнэсу, тавара ці паслугі ў інтэрнэце, бо нейкім чынам людзі павінны знаходзіць спасылку на ваш сайт, а гэта ўжо залежыць ад вашых дзеянняў па прыцягненні наведвальнікаў: рэпутацыя, вядомасць і запамінаемасць кампаніі, аптымізацыя структуры сайта, пасоўванне ў пошукавых сістэмах, кантэкстная рэклама ў пошукавых сістэмах, рэклама ў сацыяльных сетках, рэгістрацыя ў каталогах, месцаванне банараў на сайтах і ў горадзе, улёткі, рэкламныя пасты на розных рэсурсах і г. д.
Я аказваю паслугі толькі па базавым пасоўванні ў пошукавых сістэмах, што звычайна ўключаецца ў кошт распрацоўкі сайта:
- не выкарыстоўваецца flash;
- важныя часткі сайта даступны ў 1–2 кліка з галоўнай старонкі;
- выкарыстоўваюцца «хлебныя дробкі» пры ўзроўні ўкладзенасці старонак больш за адзін;
- мапа сайта;
- ЧЗУ адрасы старонак сайта, з магчымасцю іх рэдагавання SEO-адмыслоўцамі без доступу да зыходных кодаў сайта;
- магчымасць рэдагаваць description, title, keywords, тэгі H1–H6 SEO-адмыслоўцамі без доступу да зыходных кодаў сайта;
- чысты HTML код, аптымізаваная сістэма з хуткім водгукам і загрузкай — мінімум загружаных звонку файлаў;
- налада галоўнага люстэрка;
- налада файла robots.txt;
- адсутнасць «левых» параметраў у адрасах старонак;
- усе няісныя старонкі выдаюць код памылкі 404;
- карыстачы і пошукавыя сістэмы бачаць змесціва сайта аднолькава;
- рэкамендую толькі надзейны хостынг;
- рэгістрацыя сайта ў панэлі вэбмайстроў Google і Yandex і налада паводле рэкамендацый Google і Yandex;
- усталёўка Google Analytics і Yandex Metrika без неабходнасці доступу да зыходных кодаў сайта.